Мінскае “Дынама” зноў прайграла ў чэмпіянаце КХЛ
Мінскае “Дынама” ў чэмпіянаце КХЛ прайграла ў гасцях чэлябінскаму “Трактару” 2:5. Першымі на 8-й хвіліне матчу лік адкрылі гаспадары, але ўжо праз 2 хвіліны Сяргей Дзямагін з перадачы Андрэя Міхалёва лік зраўняў.
Нічыёй 1:1 завяршыўся перы перыяд. У другой трэці матчу “Трактар” зноў выйшаў наперад, але “дынамавец” Джэф Джуліяна аднавіў раўнавагу.
Праўда, утрымаць нічыйны лік мінчукі не здолелі. Незадоўга да канца другога перыяду “Дынама” прапусціла, гуляючы ў большасці. У апошняй трэці чэлябінцы закінулі дзве безадказныя шайбы.