Міліцыянты “разагналі” ўстаноўчы сход руху “За свабоду!”
У Гродне замінавалі памяшканне, дзе праходзіў устаноўчы сход руху “За свабоду”. Прынамсі, так матывавалі сваё ўварванне на сход гродзенскія міліцыянты. Праваахоўнікі з сабакамі з’явіліся перад будынкам, дзе меўся адбыцца сход, перад самым пачаткам мерампрыемства і аб’явілі аб тым, што ўсе, хто знаходзіцца ў будынку, павінны яго пакінуць.
На гэта Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што прысутныя пакінуць памяшканне толькі тады, калі будуць вырашаныя ўсе фармальнасці сходу.
Прымусова нікога выводзіць міліцыянты не сталі, таму заняцца пошукам міны яны змаглі толькі пасля таго, як старшынём руху быў абраны Аляксандр Мілінкевіч, а таксама яго намеснікі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна