Міліцыянты разагналі мітынгоўцаў каля расійскай амбасады ў Мінску

Супрацоўнікі міліцыі не дазволілі апазіцыйна настроенай моладзі правесці акцыю ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі каля расійскай амбасады ў Мінску.


Прыкладна ў 17.00 трое маладых людзей падышлі да будынка дыпмісіі і паспрабавалі разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг, сцяг Еўрапейскага саюза і расцяжку з надпісам "Расіі — не. Еўропе — так!".

Аднак зрабіць гэта ім не ўдалося, маладзёнаў практычна імгненна блакавалі супрацоўнікі міліцыі — ахоўнікі амбасады Расіі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі двух чалавек.

Іх пасадзілі ў міліцэйскія машыны і, паводле папярэдняй інфармацыі, павезлі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

БелаПАН