Міліцыя шукае самагоншчыкаў па Віцебскай вобласці

Міні-завод па вытворчасці самагону знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў лесе на тэрыторыі Кубліцкага сельсавету ва Ушацкім раёне, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Абсталяванне было цалкам гатовае для працы і нават сыравіна была — 1400 літраў прыгатаванай для перагонкі брагі. Завод добра замаскіравалі яловым лапнікам, таму яго не было бачна нават з адлегласці ў пяць метраў. А ў весцы Дубікава Гарадоцкага раёна міліцыя знайшла яшчэ 600 літраў брагі. Ёмістасці хавалі ў закінутым доме. Саміх самагоншчыкаў не знайшлі.