Медыкі: Беларусы ўжо хварэлі на свіны грып!

Свіны грып для беларусаў – не навіна, расказала Еўрарадыё загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Крэтава. Аднак раней гэта быў не той вірус-мутант, які цяпер ахапіў увесь свет.
Спадарыня Крэтава расказала Еўрарадыё, што беларусы ўжо не раз хварэлі на свіны грып. І працякае ён, як звычайны вірус грыпу.

Святлана Крэтава:
“Насельніцтва нашае хварэла на свіны грып. Гэта не навіна для нас. Хіба што толькі іншы варыянт. А калі гэта лёгкае цячэнне, то звычайна, як грып, цячэ. Кажуць, што гэта іншы, але не пужайцеся. У лёгкай форме можна перахварэць і нічога страшнага. Лячыць, як звычайны грып”.

Лечыцца гэты грып, адпаведна, таксама звычайнымі спосабамі. Толькі пры яго цяжкай форме патрэбна прымаць “Таміфлю”, які каштуе амаль 100 тысяч рублёў.