Махлярка гіпнатызавала прадаўцоў у брэсцкіх крамах

У Брэсце затрымалі 28-гадовую грамадзянку Украіны, якую падазраюць у махлярстве, паведамляе БелаПАН. Дзяўчына падманула прадаўцоў пяці гандлёвых аб’ектаў. У кожным яна выбірала тавар коштам ад 10 да 20 тысяч рублёў. Затым падыходзіла да прадаўца і паказвала яму 100-тысячную купюру.  Грошы яна не аддавала, але ж атрымлівала рэшту і сыходзіла. Міліцыя не выключае, што махлярка нейкім чынам псіхалагічна ўздзейнічала на сваіх ахвяраў.