Клуб Руслана Салея “Каларада” выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Стэнлі

Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі "Каларада", за які выступае беларускі легіянер Руслан Салей, выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Стэнлі, атрымаўшы перамогу над "Мінесотай" з агульным лікам 4:2.
19 красавіка ў шостым матчы 1/8 фіналу "Каларада" выйграў у сапернікаў — 2:1. "Манрэаль", дзе гуляюць браты Касціцыны і Міхаіл Грабоўскі, 21 красавіка правядзе сёмы паядынак з "Бостанам", якому ўдалося зраўняць лік у серыі — 3:3.

У апошнім матчы "Бостан" перамог — 5:4. Сяргей Касціцын аддаў дзве галявыя перадачы, інфармуе БелаПАН.