Клецкага апазіцыянера могуць асудзіць завочна
Клецкі актывіст апазіцыі Сяргей Панамароў, які папрасіў прытулку ў Польшчы, можа быць асуджаны завочна, паведамляе Наша Ніва. 23 жніўня ў судзе Слуцкага раёна адбылася судовае паседжанне, на якім разглядалі справу панамарова. Яго вінавацілі паводле артыкула 369 Крымінальнага Коддэксу (“Знявага прадстаўніка ўлады”). Справу завялі 25 траўня гэтага года. Супраць Панамарова судзяцца пяць клецкіх чыноўнікаў. Паводле следства, абразы вышэйпамянёным асобам Панамароў нанёс сваімі артыкуламі ў выдаваным ім бюлетэні “Бойкі Клецк”.
Як паведаміў адвакат Сяргея Панамарова Павел Сапелка, сёння ў судзе клецкага актывіста абвясцілі ў вышук. Ранейшая мера стрымання — знаходжанне пад распіскай аб нявыездзе — змененая на ўтрыманне пад вартай у турме №8 г. Жодзіна. Паводле адваката Сапелкі, калі суд пацвердзіць факт знаходжання Панамарова па-за межамі Беларусі, ён можа быць асуджаны завочна.