Кітайская газета: Дзядзьку Кім Чэн Ына жыўцом з'елі сабакі
Пра падрабязнасці смерці дзядькі паўночнакарэскага лідара піша кітайская дзяржаўная газета Wen Wei Po.
Кітайскія журналісты сцвярджаюць, што Чан Сон Тхэка і яшчэ пяць звінавачаных жыўцом скармілі 120 сабакам, якіх да гэтага тры дні не кармілі. Выданне сцвярджае, што працэс пакарання смерцю заняў каля гадзіны і адбываўся на вачах у соцень паўночнакарэйскіх службоўцаў, адзначае lenta.ru.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з боку КНДР ці незалежных крыніц пакуль няма. Шэраг выданняў не выключае, што за публікацыяй гэтага матэрыялу стаіць афіцыйны Пекін, незадаволены новым курсам Пхеньяна. Акрамя таго, у праўдзівасці такой інфармацыі засумняваліся асобныя праваабаронцы. На іх думку, такія метады залішне жорсткія нават для паўночнакарэйскага рэжыму.
Раней у прэсе паведамлялася, што Чан Сон Тхэк і яшчэ 7 чалавек былі 12 снежня расстраляныя ў будынку міністэрства дзяржбяспекі ў Пхеньяне. Прычым некаторыя крыніцы сцвярджалі, што для гэтага выкарыстоўваліся зенітныя кулямёты, а на пакаранні смерцю прысутнічалі некалькі высокапастаўленых службоўцаў Працоўнай партыі. Зрэшты, гэтая версія таксама не атрымала афіцыйнага пацверджання.
Сам Кім Чэн Ын згадаў пакаранне смерцю свайго дзядзькі ў навагоднім звароце да народа. Па словах паўночнакарэйскага лідара, пакаранне смерцю яго дзядзькі дапамагло згуртаваць нацыю.