Каля беларуска-польскай мяжы знайшлі схованку з боепрыпасамі

Больш за 300 патронаў да пісталета Макарава і малакалібернай стрэльбы знойдзеныя супрацоўнікамі Бераставіцкага РАУСа ў нежылым доме на тэрыторыі Гродзенскага памежнага атрада ў вёсцы Рудаўляны.  Цяпер супрацоўнікі міліцыі выяўляюць гаспадароў схованкі, а патроны перададзеныя на экспертызу.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна