Калінінградская вобласць закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

Калінінградская вобласць закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.  Такое рашэнне 6 ліпеня  прыняў урад гэтага рэгіёна Расіі. Таксама закрываюцца яго прадстаўніцтвы ў Польшчы і Літве. Сваё рашэнне калініградскія чыноўнікі тлумачаць жаданнем “аптымізаваць структуру ў мэтах павышэння эфектыўнасці працы на міжнародным напрамку”.

Утрыманне трох прадстаўніцтваў, якія існавалі з пачатку 90-х, штогод абыходзілася бюджэту ў амаль 78 тысяч долараў.   

КНИА