Кабельных аператараў пашлюць на тры каналы
Мінгарвыканкам падрыхтаваў рашэнне аб стварэнні камісіі па развіцці сетак размеркавальных сістэм кабельнага тэлебачання і сетак перадачы дадзеных у сталіцы. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар прадпрыемства "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" Віктар Бычкоў. Па яго словах, стварэнне камісіі накіравана на фармаванне тэхнічнай палітыкі, якая вызначае перспектыву развіцця інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Мінска, упарадкаванне дзейнасці аператараў сталіцы.
Як растлумачыў Віктар Бычкоў, усе аператары, якіх у Мінску 10, імкнуліся весці будаўніцтва сетак у раёнах шчыльнай забудовы (Зялёны Луг, Уручча, Лошыца), дзе не трэба ўкладваць вялікіх сродкаў. А цэнтр горада фактычна не забудаваны сістэмамі кабельнага тэлебачання.
"На дамах знаходзяцца простыя тэлевізійныя антэны эфірнага прыёму. У такіх кватэрах (а іх у Мінску больш за 60 тысяч) насельніцтва мае магчымасць глядзець толькі 3 тэлеканала", - канстатаваў спецыяліст.
У сувязі з гэтым праца ствараемай камісіі і будзе накіраваная галоўным чынам на раўнамернае размеркаванне і будаўніцтва сістэм кабельнага тэлебачання ва ўсіх раёнах. Пры гэтым пільная ўвага будзе надавацца якасці будаўніцтва сетак, аб'ёмам і тэрмінам выканання прац.
БелТА