Хрысціянскія-дэмакраты здымуць сваіх кандыдатаў у дэпутаты

Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарчай кампаніі да 23 верасня.  Нагадаем, агулам зарэгістравана 5 кандыдатаў ад БХД: тры ў Мінску, і па адным - на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Яшчэ тры кандыдаты не былі зарэгістраваныя і падалі скаргі ў ЦВК.

На нарадзе аргкамітэта было вырашана зняць кандыдатаў у выпадку невыканання чатырох асноўных патрабаванняў: уключэнне хрысціянскіх дэмакратаў у склад выбарчых камісій, поўнае спыненне рэпрэсій, адмена датэрміновага галасавання, свабодны доступ да СМІ.

БелаПАН