Хаўер Салана прагназуе войны за ваду і зямлю

11 сакавіка быў прэзентаваны даклад шэфа еўразвязаўскае дыпламатыі Хаўера Саланы “Кліматычныя змены пагражаюць стабільнасці ў свеце”. У дакладзе пералічаныя шмат якія пагрозы, у тым ліку ад скарачэння тэрыторыяў ворнай зямлі, недахопу пітной вады, змяншэння запасаў рыбы, перасоўвання межаў пустынь і затапленню выспавых дзяржаваў.

Ужо цяпер тры чвэрці арабскіх краінаў карыстаюцца прывознай вадою. Высыхае рака Ярдан, водны крызіс можа распачацца ў Ізраілі, Турцыі, Іраку, Сырыі, Аравіі.

У Афрыцы змяншаюцца тэрыторыі ворнай зямлі. На думку Саланы, новыя міжнародныя канфлікты могуць быць выкліканыя недахопам зямлі і вады, паведамляе gazeta.pl.