Гурт Naviband сёння выступіць у паўфінале Еўрабачання

У Кіеве 11 траўня адбудзецца другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Нашу краіну на ім будзе прадстаўляць гурт Naviband з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця". Канкурэнтамі беларускіх спевакоў будуць выканаўцы з яшчэ 17 краінаў. Беларускі гурт выступіць пад 14-м нумарам.
Варта адзначыць, што песня па-беларуску прагуцчыць на сцэне Еўрабачання ўпершыню.
Фінал конкурсу пройдзе 13 траўня.