Грыўну прызналі найпрыгажэйшай валютай у свеце
На штогадовым паседжанні камісіі па эстэтыцы Міжнароднага фінансавага банку швайцарскія эканамісты прызналі украінскую грыўну найпрыгажэйшай валютай у свеце. Пяцёрка найпрыгажэйшых купюраў выглядае так: украінская грыўна, аўстралійскі долар, еўра, балгарскі леў, амерыканскі долар.
Усяго ў конкурсе бралі ўдзел больш за 50 нацыянальных валютаў. На конкурсе ўлічваліся афармленне, плацёжаздольнасць, здольнасць да банкаўскіх забеспячэнняў, гістарычным значэннем асобаў і архітэктурных аздобаў, намаляваных на банкнотах.Апрача таго, купюры правяраюць на трываласць. Ураінскую грыўну парваць ня змог ніхто. А вось англійскія фунты і канадскія долары ірваліся лёгка.