Генконсульства Эстоніі ў Мінску рыхтуе заяву з нагоды спалення сцягу
Прадстаўнікі генеральнага консульства Эстоніі не каментуюць факт спалення эстонскага сцягу ў Мінску 9 траўня.
Нагадаем, учора каля будынка дыпламатычнай місіі ў беларускай сталіцы праходзіў пікет, арганізаваны Камуністычнай партыяй Беларусі і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.
У ім бралі ўдзел каля 80 чалавек, якія трымалі чырвоныя сцягі і антыэстонскія транспаранты. Падчас акцыі быў спалены эстонскі сцяг і белае палотнішча з намяляванай свастыкай. Прадстаўнік КПБ сёння заявіў, што яго партыя да гэтага не мае дачынення.
www.belapan.com