“Газпром” рыхтуе заяву, якая будзе агучаная ў бліжэйшыя гадзіны

У расійскай кампаніі “Газпром” ужо на працягу некалькіх гадзінаў ідзе нарада. Яна пачалася адразу пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што бліжэйшымі днямі Расіі будзе выплачаная запазычанасць за газ — 460 млн долараў.

Аднак застаецца пытанне: ці паспее Беларусь заплаціць, бо заўтра раніцай мусіць пачацца абяцанае расійскім бокам скарачэнне паставак газа ў нашу краіну.

Чакаецца, што нарада ў “Газпроме” закончыцца каля 18 гадзінаў вечара. Цікава, што якраз у гэты час мусіць закончыцца і нарада, якая зараз праходзіць у Мінфіне Беларусі.