“Гавары праўду!” патрабуе аб’ектыўнай ацэнкі падзеяў 19 снежня

Кампанія “Гавары праўду!” патрабуе ад праваахоўных органаў спыніць палітычна матываваныя пераследы. Як заявіла прадстаўніца кампаніі Святлана Навумава, дзяржаўныя СМІ павінны спыніць трансляцыю ілжывай інфармацыі пра падзеі 19 снежня. “Адказнасць за абвастрэнне сітуацыі ўся і цалкам ляжыць на сілавых структурах”, — сказала яна.

Навумава заклікала незалежныя СМІ аднавіць і сабраць у адзіны банк відэаматэрыялы і паказанні сведак.

Кампанія “Гавары праўду!” звярнулася да парламентаў і ўрадаў Еўрасаюзу з просьбай даць аб’ектыўную адзнаку падзеям, якія адбываюцца ў Беларусі, перадае БелаПАН.