Федэрацыю хакею Беларусі часова ўзначаліў яе спартовы дырэктар

Федэрацыю хакею Беларусі часова ўзначаліў яе спартовы дырэктар Уладзімір Швабоўскі. Гэта адбылося на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі 21 студзеня ў Мінску. Нагадаем, рашэнне аб правядзенні канферэнцыі прыняў 18 снежня выканкам федэрацыі па прапанове яе старшыні Ўладзіміра Навумава.

Ён узначаліў ФХРБ 27 лістапада 2001 года, калі быў міністрам унутраных справаў Беларусі. 6 красавіка 2009 года быў вызвалены ад гэтай пасады.