Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Эстоніі

Сёння Еўрапарламент пераважнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў салідарнасць з Эстоніяй і асудзіў умяшанне Расіі ва ўнутраныя справы балтыйскай краіны.
Рэзалюцыя таксама асуджае адкрыта варожую рыторыку расійскіх улад і спробы выкарыстаць эканамічны ціск на Эстонію як сродак вядзення знешняй палітыкі. Дэпутаты Еўрапарламента адзначылі, што лічаць атакі на маленькую дзяржаву-удзельніцу ЕС праверкай салідарнасці Еўрасаюза.

Парламент заклікае Еўракамісію і ўсе краіны ЕС прааналізаваць атакі на эстонскія сайты і высветліць, як з імі можна змагацца на ўзроўні Еўрасаюза. Еўрапарламент заклікае ўрад Расіі весці адкрыты дыялог з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на тэму злачынстваў супраць чалавечнасці, уключаючы злачынствы таталітарнага камунізму.

Postimees