Дамова аб адкрыцці ў Мінску офіса Еўракамісіі будзе падпісана 7 сакавіка
Дамова паміж урадам Беларусі і Еўракамісіяй аб установе, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва ЕК у Беларусі будзе падпісана 7 сакавіка ў Бруселі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў. Паводле яго слоў, дамову падпішуць намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі і камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр.
БелаПАН
БелаПАН