Ці хопіць выбаршчыкаў на ўсіх кандыдатаў ад апазіцыі?
На прэзідэнцкіх выбарах Саннікаў плануе атрымаць як мінімум 55 адсоткаў галасоў, Мілінкевіч — не менш за 50, Раманчук — 45, а Міхалевіч — 20. Аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата ўжо заявілі 10 палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, на падтрымку якой мэтавай аўдыторыі яны разлічваюць, як будуць дзяліць галасы выбаршчыкаў і ці разлічваюць на перамогу.
Напрыклад, незалежны кандыдат Алесь Міхалевіч спадзяецца на падтрымку бізнесоўцаў, супрацоўнікаў “органаў” і тых, хто гуляе ў хакей з Лукашэнкам.
Алесь Міхалевіч: “Асноўная аўдыторыя, да каго я хачу дайсці, — гэта людзі бізнесу. Пачынаючы ад тых, хто гандлюе на рынках, і заканчваючы тымі, хто гуляе ў хакей разам з Лукашэнкам. Я маю на ўвазе вялікі бізнес. Гэта людзі, якія служаць у розных органах: і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, і Міністэрства абароны, і Міністэрства ўнутраных спраў”.
Усяго ж Міхалевіч разлічвае атрымаць як мінімум 20-25 адсоткаў галасоў. Яго праграма мінімум — заручыцца падтрымкай пералічаных катэгорый грамадзян. У той жа час ён бачыць у сабе сілы перамагчы на выбарах асноўнага канкурэнта — дзеючага прэзідэнта. Што ж тычыцца астатніх кандыдатаў ад дэмсіл, то, лічыць Міхалевіч, яго кампанія будзе лепшая, і таму астатнія яму не канкурэнты.
А кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук мяркуе, што Лукашэнку ён перамог ужо сёння.
Яраслаў Раманчук: “Мы можам сёння лічыць сябе пераможцамі ў тым сэнсе, што ён зайшоў у тупік ідэйны, зайшоў у тупік геапалітычны, зайшоў у тупік сацыяльны. Тое, што ён сёння робіць, — гэта хаос, мітусня паміж крэдыторамі. Гэта проста хлусня і абразы сваіх партнёраў”.
Раманчук таксама разлічвае на падтрымку прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, моладзь і прыхільнікаў еўрапейскіх каштоўнасцяў. А гэта, кажа, дае яму 40-45% галасоў выбаршчыкаў. Змагацца ж з іншымі апазіцыянерамі ён не збіраецца.
Яраслаў Раманчук: “Я думаю, што напрыканцы застануцца 2-3 прадстаўнікі дэмсіл, якія пройдуць усе этапы. І мы гатовыя сесці за стол перамоваў, каб з гэтых 3, якія збяруць подпісы і будуць зарэгістраваныя, быў адзін”.
Лідэр грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў на дробязі не разменьваецца і выбаршчыкаў на мэтавыя аўдыторыі не дзеліць. Ён разлічвае на падтрымку ўсяго народа Беларусі. І не сумняваецца ў перамозе над Лукашэнкам. Пры гэтым упэўнены, што не менш як 55% выбаршчыкаў аддадуць за яго свае галасы. А змагацца з калегамі па апазіцыі ён не збіраецца: ўсё адно, лічыць Саннікаў, кансалідацыя дэмсіл адбудзецца. І яна не за гарамі.
Андрэй Саннікаў: “Тое, што цяпер адбываецца, — гэта і ёсць спроба намацаць варыянт кансалідацыі. Яна адбудзецца, я ўпэўнены ў гэтым”.
Выразнага аблічча ў мэтавай аўдыторыі лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, сыходзячы са слоў яго намесніка Юрася Губарэвіча, няма. Паводле яго словаў, гэта людзі дэмакратычных поглядаў, якія жадаюць зменаў у Беларусі і якія выступаюць за больш шчыльнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. А такіх, кажа, набярэцца не менш як 50%. У здольнасці перамагчы Лукашэнку ні Мілінкевіч, ні яго каманда не сумняваюцца. Бо, кажа Губарэвіч, ідзе лідэр руху на выбары не за піярам, як большасць кандыдатаў, а за перамогай.
Юрась Губарэвіч: “Вельмі вялікая частка з іх не пераследвае мэты рэальнага ўдзелу і рэальнай перамогі ў выбарах. Хутчэй за ўсё, для іх гэта нейкія піяраўскія крокі, спроба раскруткі сябе ці сваіх арганізацый. Таму чым бліжэй да выбараў, тым больш будзе звужацца гэта кола”.
У выніку, прагназуе, у “праўладнага” кандыдата застануцца два канкурэнты: адзін — праеўрапейскі, адзін — прарасійскі.
На думку палітолага Аляксандра Класкоўскага, такая колькасць кандыдатаў у прэзідэнты ад дэмсіл іграе на руку ўладзе. Яны, маўляў, толькі драбяць той і так невялікі рэсурс выбаршчыкаў, які ў апазіцыі ёсць. Тым больш, кажа, што сапраўднага лідэра, які б вынайшаў пераможную тактыку і быў здольны павесці народ, у гэтым спісе няма.
Аляксандр Класкоўскі: “Ёсць фігуры, якія вырашаюць сціплыя і свае асабістыя задачы. Ёсць, вядома, і апазіцыйныя "цяжкавагавікі", але ўсё гэта адносна. Бо нават у Мілінкевіча ў 10 разоў меншы рэйтынг, чым у Лукашэнкі. Толькі цуд можа адбыцца, каб за некалькі месяцаў раскрутка маланкавая адбылася таго ці іншага кандыдата”.
Да абрання адзінага кандыдата Аляксандр Класкоўскі ставіцца скептычна. У сваю чаргу палітолаг Аляксандр Фядута параіў асаблівай увагі на сённяшні спіс кандыдатаў не звяртаць. Сур’ёзна можна ставіцца толькі да тых, хто дойдзе да паўфіналу — зарэгіструюцца ў якасці кандыдатаў. А ніякай кансалідацыі апазіцыі і абрання адзінага чакаць не выпадае.
Аляксандр Фядута: “Калі людзі ведаюць, што перамога будзе, — яны ідуць да таго, у каго ёсць шанец стаць пераможцам. А сёння ўсе ўпэўненыя, што перамогі не будзе, што будзе чарговае паражэнне. Дык навошта ісці да кагосьці, шукаць адзінага, які здольны перамагчы, альбо адзіную стратэгію, адзіную каманду і гэтак далей?”.
А колькасць галасоў, якую выбаршчыкі аддадуць за дэмакратаў, паводле меркавання Фядуты, будзе залежаць ад коштаў на прадукты і на камунальныя паслугі. Бо ў нас, лічыць палітолаг, галасуюць не за кагосьці, а супраць нечага.
Даведка Еўрарадыё:
На сённяшні дзень пра сваё жаданне балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах заявілі 10 чалавек:
1. Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху “За свабоду”
2. Алесь Міхалевіч, незалежны кандыдат
3. Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні АГП
4. Віталь Рымашэўскі, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД
5. Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Партыі БНФ
6. Мікола Статкевіч, лідэр “Народнай грамады”
7. Андрэй Саннікаў, лідэр грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”
8. Сяргей Гайдукевіч, лідэр ЛДПБ
9. Валеры Фралоў, намеснік старшыні БСДП (Грамада)
10. Юрый Глушакоў, Беларуская партыя “Зялёныя”.
Фота: Змітра Лукашука, http://photo.bymedia.net/, http://baj.by/