Бронзаваму вандроўніку ў Гомелі нацерлі нос (фота)

Помнік вандроўніку, які ўсталявалі каля гомельскага чыгуначнага вакзала, гэтулькі столькі спадабаўся гамяльчанам і ўсім тым, хто трапляе ў абласны цэнтр, што за даволі кароткі час яму да бляску нацерлі вялікі палец і, чамусьці, нос! Адзначым, што любоў да помніка вандроўніку ў жыхароў Гомеля можа зраўняцца хіба з помнікам знакамітай асобе савецкага цырка — Карандашу.