Брэсцкія спартовыя аб’екты не вытрымалі летніх залеваў
Брэсцкія спартовыя аб’екты, якія за апошні час сталі візітоўкай горада, не вытрымалі летніх дажджоў. Нешта падобнае назіралася сёлета ў лютым, калі працёк дах лёгкаатлетычнага манежа.
У мінулую пятніцу дахі пацяклі адразу ў чатырох спартовых аб’ектаў: на комплексе вяслярнага канала, у палацы спорту “Вікторыя”, лядовым палацы і ў лёгкаатлетычным манежы.
Самыя вялікія праблемы ў вяслярнага канала, дырэктар якога ўжо звольнены. Пасля дажджоў пачала адвальвацца падвясная плітка са столяў у офісным памяшканні.
Цячэ дах і над электронным табло за 200 тысяч долараў, а таксама еўравокны, у якіх нават не ўшчыльненыя стыкі.
“Вечерний Брест”