Большасць перасяленцаў на новае месца жыхарства і працы - праблемная
З пачатку года з гораду ў вёску перасялілі і там працаўладкавалі 100 сем'яў. Напачатку ім аказваюць матэрыяльную дапамогу і заключаюць гадавы працоўны кантракт. Працаўладкавацца можна нават у Чарнобыльскай зоне. Праўда, кантракт не абавязкова працягнуць па яго заканчэнні. З-за таго дзясяткі сем'яў штогод мяняюць месца працы і жыхарства за дзяржаўны кошт. Еўрарадыё даведалася, з-за чаго гэта адбываецца. * * *
Большасць сем’яў, якія дзяржава перасяляе на новае месца жыхарства і працы, — праблемныя. За тры месяцы 2008 года ў Беларусі пераселена 100 сем’яў. А летась за такі ж перыяд – 63.
У асноўным беспрацоўныя пераязджаюць у сельскую мясцовасць. А там звычайна, атрымліваюць працу ў сельскай гаспадарцы ці жывёлагадоўлі, гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы Мікалай Коханаў:
Коханаў: “Ёсць банк даных, які фарміруецца штомесяц. Усе прадпрыемствы і арганізацыі, якія маюць магчымасць прымаць людзей з жыллём, даюць гэтую інфармацыю ў банк дадзеных. Там розныя ёсць. Ёсць і паляводы, і жывёлагадоўцы, спецыялісты-энергетыкі, аграномы, заатэхнікі”.
Беспрацоўныя самі выбіраюць сабе месца працы. Ніхто нікога не прымушае. Пры жаданні, можна паехаць нават у Чарнобыльскую зону. Аднак, як паведамілі Еўрарадыё ў Гомельскім раённым цэнтры занятасці, такіх яшчэ не было. Намесніца начальніка ўпраўлення па занятасці Нараўлянскага райвыканкама Аксана Русакова кажа, што сёлета ў іх перасяляліся толькі ў межах раёна:
Русакова: “На працягу апошніх некалькіх гадоў — 2-3 гады — у наш раён не перасяляліся. Толькі мы перасялялі сёлета ў межах раёна – з горада ў сельскую мясцовасць”.
Калі перасяленцы з’язджаюць з уласнай кватэры, то гэтае жыллё дзяржава забраць не мае права і новае пры пераездзе усё адно выдзеліць. Аднак, па словах начальніцы аддзела забеспячэння занятасці Віцебскага гарвыканкама Ніны Клімовіч, звычайна гэта сем’і праблемныя і свайго жылля не маюць:
Клімовіч: “Сем’і ў асноўным праблемныя. Па знешнім выглядзе бачна. Звычайна едуць тыя, у каго няма жылля ў горадзе, ці прапітыя. Такіх, каб была ў Віцебску кватэра, а яны перасяляліся, няма. Перасяляліся ўсе тыя, у каго няма ў Віцебску жылля, ці пражывалі з бацькамі”.
Беспрацоўнаму, які заключыў дамову, выплачваюць аднаразовую грашовую кампенсацыю ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму – гэта мільён рублёў, а таксама адзін бюджэт пражытачнага мінімуму – 200 тысяч – кожнаму члену сям’і. І ўжо на месцы, як кажа Мікалай Коханаў, могуць быць яшчэ дадатковыя льготы:
Коханаў: “Акрамя таго кампенсуюцца сродкі на праезд беспрацоўнага і членаў яго сям’і, сутачныя за час знаходжання ў дарозе. А там яшчэ заключаецца дамова асобна з гаспадаркай. Яны могуць жывёлу выдзяляць, зямлю даваць, насенне па льготах і г.д.”
Звычайна працадаўцы заключаюць кантракты з перасяленцамі на год. І, па інфармацыі Міхаіла Коханава, калі работнік не адпрацуе тэрмін, ён павінен будзе выплаціць дзяржаве выдаткаваныя на яго сродкі, а таксама аддаць выдзеленае жыллё:
Коханаў: “Калі ён не адпрацоўвае гэты год, ён мусіць вярнуць гэтыя грошы назад. Скончыў працаваць – гуляй, Федзя! То бок, выбачайце, высяляйся”.
Так, у Гарадоцкі раён Віцебшчыны перасялілі тры сям’і. Два чалавекі цяпер працуюць на падсобнай гаспадарцы “Чыгуначнік” жывёлагадоўцамі за 500 тысяч рублёў за месяц. Дырэктара гаспадаркі Аляксандра Карняшова не задавальняе адзін з іх. Таму па сканчэнні тэрміну ён не будзе працягваць кантракт.
Карняшоў: “Трохі яны не самастойныя – разумова адсталыя. Яму паказаў – ён зробіць. Не паказаў – ён нічога не зробіць. Так што, ён цалкам нядрэнны чалавек, але ва ўсякім разе ён нас не задавальняе”.
Аднак для многіх беспрацоўных гэта не праблема. Ёсць людзі, якія так і жывуць – кожны год мяняючы за кошт дзяржавы месца жыхарства і працу.