BILD: Навальнага хацелі абмяняць на расійскага агента
Вадзім Красікаў і Аляксей Навальны / калаж "Украінскай праўды" / Калаж "Украінскай праўды"
Расія планавала абмяняць Аляксея Навальнага на свайго агента Вадзіма Красікава і вяла перамовы з ЗША і Германіяй, піша нямецкае выданне Bild.
"Аляксей Навальны павінен быў вось-вось выйсці на волю", — упэўнены аглядальнік BILD Філіп Пятаў.
Меркаванне, што апазіцыянера маглі абмяняць у бліжэйшы час, з'явілася пасля паведамлення пра яго смерць. Паводле BILD, Пуцін хацеў атрымаць Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі.
Вадзім Красікаў — забойца былога чачэнскага камандзіра Зелімхана Хангашвілі ў парку Ціргартэн у цэнтры Берліна. З таго часу ён знаходзіцца ў нямецкай турме. У нядаўнім інтэрв'ю Такеру Карлсану расійскі кіраўнік наўпрост сказаў, што гатовы да абмену зняволенымі для яго вызвалення.
Напярэдадні ў аэрапорце Пулкава быў арыштаваны грамадзянін Германіі, у якога знайшлі шэсць мармеладных мішак з канабісам. Ён свабодна набыў іх у ФРГ. Сцвярджаюцца, што ў цукерках утрымліваўся наркотык тэтрагідраканабінол. Немцу пагражае да 7 гадоў турмы. Нямецкія дыпламаты разам з адвакатамі дабіваюцца яго вызвалення.
Філіп Пятаў не выключае, што арышт немца таксама можа быць звязаны са спробамі Крамля дабіцца вызвалення Вадзіма Красікава.