Беражкоў: Нашыя футбольныя зоркі прарастаюць нават на асфальце
У новым навучальным годзе у беларускіх школах можа з’явіцца дадатковы ўрок — «Гадзіна футболу». Да 2011 году ў Мінску пабудуюць новы футбольны манеж і стадыён. На чатырох сталічных стадыёнах будзе праведзеная рэканструкцыя. Еўрарадыё вырашыла разабрацца, ці можна называць усё гэта пошукамі нацыянальнага віду спорту ў Беларусі.
Паводле звестак Беларускай Федэрацыі футболу, выдаткі на нацыянальную зборную Беларусі па футболе ў мінулым годзе перавысілі 1 мільён долараў. Прычым у планах федэрацыі павялічваць гэтую суму. Напрыканцы сакавіка сталічныя ўлады прынялі рашэнне аб рэканструкцыі ў бліжэйшыя тры гады стадыёнаў «Дынама», «Камвольшчык», «Тарпеда» і «Трактар». Плануецца пабудаваць і новы крыты футбольны манеж на 10 тысяч месцаў, а таксама новы стадыён на 3,5 тысячы месцаў у раёне Дома футболу.
На фоне мінулагодніх пабудоў лядовых палацаў для заняткаў моладзі хакеем гэта выглядае як мінімум зменай курсу ў пошуках нацыянальнага віду спорту ў Беларусі. Сапраўды, палацы панабудавалі, а медалямі з сусветных турніраў па хакеі грошы пакуль не вярнуліся.
На думку Уладзіміра Беражкова, галоўнага рэдактара газеты “Прессбол”, дзяржаўныя грошы сапраўды трэба пачынаць укладаць менавіта ў футбол, бо гэты від спорту як мінімум таннейшы за хакей:
“Безумоўна, што футбол – самы народны від спорту, а да таго ж і самы зручны і танны! Тут не патрэбныя такія каласальныя грошы для развіцця, як у тым жа хакеі”.
Па словах спадара Беражкова, у той жа Бразіліі футбольныя зоркі вырастаюць на пляжах. А ў нас у самай вядомай футбольнай школе краіны “Дынама Мінск” дзеці да гэтага часу займаюцца на асфальце:
“І тым не менш нават на асфальце “прарастаюць” кветкі і такія зоркі! Калі насамрэч будуць у развіццё дзіцячага футболу будуць укладацца буйныя грошы, то ў хуткім часе мы здолеем атрымаць сапраўды нацыянальны від спорту”.
Сапраўды, калі заняцца простай арыфметыкай, то для футболу неабходны мяч і пляцоўка, а для хакея – некалькі кілаграмаў экіпіроўкі. Сяргей Міхеёнак, намеснік дырэктара хакейнага клуба “Мінск-Юнацтва”, расказаў Еўрарадыё, што найпрасцейшы камплект формы для заняткаў хакеем абыйдзецца мінімум у 300 долараў:
“Кошты экіпіроўкі залежаць, па-першае, ад фірмы-вытворцы. Па-другое, ад таго, якую форму будуць набываць -- простую ці больш дасканалую. У выніку поўная экіпіроўка можа каштаваць ад 300 да 1000 долараў”.
Да прыкладу, тэніс, якому прарочылі вялікую будучыню, на нашых землях таксама не прыжыўся. На думку Мікалая Мірнага, бацькі і трэнера беларускай зоркі, праблема папулярызацыі тэнісу ў нашай краіне -- у адсутнасці дастатковай колькасці кортаў, пабудова якіх патрабуе буйных грошаў:
“Зараз, напрыклад, нашая тэнісная асацыяцыя набыла ракеткі і перадала іх у некалькі беларускіх школаў. І там дзеці на ўроках фізкультуры займаюцца менавіта тэнісам. Аднак праблема ў тым, што ў нас мала кортаў. Для таго каб папулярызаваць тэніс сярод моладзі, неабходна вялікая колькасць кортаў, а гэта, безумоўна, вельмі дорага”.
Да таго ж нават сам бацька Мірнага разумее, што параўноўваць КПД тэніснага корта і футбольнай пляцоўкі проста фінансава немэтазгодна:
“Справа ў тым, што калі пабудуеш футбольнае поле, то падчас трэніроўкі будзе занята 22 чалавекі. А ў тэнісе падчас адной трэніроўкі на адным корце могуць быць занятыя максімум чатыры чалавекі. Вось такая ў нас у тэнісе не вельмі выгадная карціна намалёўваецца...”
Як бы там ні было і які б від спорту не стаў нацыянальным у Беларусі, выдаткоўваць грошы на развіццё гэтай сферы жыцця неабходна. Прычым, на думку Уладзіміра Беражкова, заўзятара футболу, добра, калі некаторыя віды спорту становяцца сацыяльнымі з’явамі ў грамадстве:
“Футбол сапраўды любімы від спорта, ён усім падабаецца, нават жанчынам! Футбольная аўдыторыя насамрэч вялізная. Я б нават сказаў, што футбол – гэта не проста від спорта, а сацыяльная з’ява”.
Ну, а Еўрарадыё і надалей будзе дапамагаць нашай краіне шукаць нацыянальны від спорту.