Беларусы пабудуюць у Венесуэле савецкі горад
Мінскія
архітэктары вярнуліся з Венесуэлы, дзе на месцы агледзелі месцы будучых
мястэчак і аграгарадкоў. Еўрарадыё высветліла, што будуць будаваць беларусы ў
краіне Уга Чавеса і ці можна патрапіць у шэрагі будаўнікоў
Дзмітрый
Семянкевіч, намеснік дырэктара УП “Навукова-даследчы інстытут праектавання
гарадоў”, расказаў Еўрарадыё, што кантракты пакуль яшчэ не падпісаныя:
“Кантрактаў у нас пакуль яшчэ няма. Венесуэльскі бок ужо прызначыў пляцоўкі. Барынас – гэта сталіца аднаго са штатаў, нашыя распрацоўкі дазволяць стварыць там вялікія плошчы для развіцця прамысловасці. Гэты горад будзе пераўтвораны з аграрнага ў прамысловы. Гэта будзе пляцоўка для асваення беларускімі прадпрыемствамі. Пасля моманту падпісання кантракта ў нас будзе 6 месяцаў на праектаванне. Але я не магу сказаць, калі ён будзе падпісаны”.
Месцы будучых гарадоў зараз – гэта ці перасечаная мясцовасць, ці невялічкія гародзікі з халупамі, якія вельмі нагадваюць нашыя дачныя селішчы.
У планах у беларускіх архітэктараў – распрацоўка і пабудова новага горад на 100 тысяч жыхароў, рэканструкцыя горада Пабарынас і ўзвядзенне трох аграгарадкоў на айчынны ўзор. Гаворыць адказны супрацоўнік Інстытута праектавання Аляксандр:
“Два гарады: адзін – рэканструкцыя, другі – новы на сто тысяч жыхароў. Яшчэ праектуюцца тры аграгарадкі. Вось сёння ў Венесуэлу выехала нейкая вялікая дзяржаўная дэлегацыя. Зараз, хутчэй за ўсё, туды паедуць нашыя босы – будуць падпісваць усё канчаткова. Мы самі туды паедзем усё глядзець, вымяраць і г. д. А потым тут, у Мінску, сядзець і праектаваць”.
Дзмітрый Семянкевіч распавёў Еўрарадыё, што беларускія архітэктары маюць досвед толькі ў перабудовах і рэканструкцыях гарадоў. Менавіта таму нашым спецыялістам зараз давядзецца самім вывучаць савецкі спосаб пабудовы гарадоў, бо айчыннай практыкі праектавання мястэчак “з нуля” няма:
“У Венесуэле новая задача – гэта пабудова новых гарадоў. Метады і методыкі – яшчэ з савецкіх часоў, і мы зараз самі для сябе іх адкрываем. Венесуэльскія забудовы вельмі разнастайныя. Ёсць і мікрараёны, вельмі падобныя на беларускія. Але шмат спецыфічных забудоў, характэрных менавіта для паўднёвых раёнаў, якія пабудаваны з улікам інсаляцыі (сонечнага святла) і вентыляцыі”.
Тым часам плануецца, што на саму будоўлю ў Венесуэлу будуць набірацца менавіта беларускія работнікі будаўнічых спецыяльнасцяў. Аднак, як патлумачылі журналісту Еўрарадыё ў аддзеле кадраў Міністэрства працы, пакуль яшчэ набор нават не распачаты:
“Невядома, калі будуць набіраць персанал у Венесуэлу, бо туды пакуль што паехалі толькі інжынерна-тэхнічныя кадры”.
Сярэдні заробак будаўніка ў Венесуэле, па словах спадара Семянкевіча, які нядаўна наведаў краіну Уга Чавеса, складае прыкладна 500 долараў:
“У іх зараз сярэдні заробак каля 500 долараў. Планіроўшчыкі маюць прыкладна такія ж заробкі, як і у нас. Можна дзесьці праводзіць рысу роўнасці”.
Такі заробак, канешне, вельмі вабны для кожнага беларуса. Для параўнання: будаўнік у Беларусі, па звестках Міністэрства статыстыкі атрымлівае крыху болей за 400$.
На форумах у сусветным сеціве людзі, якія пражылі па некалькі месяцаў у Венесуэле, чамусьці гавораць, што выдаткі на прымальнае жыццё ў баліварыянскай рэспубліцы складаюць не менш за 700-800 долараў...