Беларускія пустэльнікі могуць вярнуцца да пячоры пад Пензай?

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзіліся ў пячоры ў Пензенскай вобласці Расіі ў чаканні "канца свету", і былі дэпартаваныя на радзіму, могуць вярнуцца назад. Пра гэта ў суботу заявіў лідэр рэлігійных фанатыкаў Віталь Недагон, інфармуе РИА "Новости".  Паводле яго словаў, беларусы вернуцца, калі "ў свеце будуць сур'ёзныя катаклізмы", бо толькі на Пензеншчыне яны знойдуць "духоўны аазіс".

Недагон заявіў, што яго абшчына можа сабрацца зноў у наваколлі пячоры ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. Ён перакананы, што людзі, якія правялі пад зямлёй ад 4 да 6 месяцаў, вернуцца.

Прадстаўнікі мясцовых расійскіх уладаў гэтыя выказванні пакуль ніяк не каментуюць.