Беларускія маршруткі трапяць пад масавыя праверкі

Дэкада "Маршрутка" пройдзе ў нашай краіне з 11 па 20 траўня. Як адзначае БЕЛТА, рэйдавыя экіпажы звернуць увагу на вонкавы выгляд маршрутак, стан салона, шын і светлавых прыбораў.  У склад правяральнікаў увойдуць супрацоўнікі "Белтэхагляду", Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі Мінтрансу.

Прычынай праверак называюць тое, што ўладальнікі маршрутак надаюць мала ўвагі ахайнаму выгляду аўтатранспарту. Нагадаем, што дзяржтэхагляд аўтамабіляў, якія ўжываюцца для камерцыйных перавозак пасажыраў, праводзіцца кожныя паўгода.