Беларускі самалёт, які пацярпеў аварыю ў Ерэване, належыць немцам
Самалёт беларускай авіякампаніі “Белавія”, які раніцай у чацвер упаў у ерэванскім аэрапорце, належыць адной з нямецкіх кампаній, зарэгістраваны ён у Балгарыі. Беларусь яго эксплуатуе на правах лізінгу, паведамляе агенцтва “Новости-Армения”.
Раней паведамлялася, што самалёт быў летась куплены ў Канадзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара па маркетынгу кампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец:
“Дастаткова надзейны самалёт. 1999-га года выпуску”.
Паводле словаў Чаргінца, у 2007 годзе ў канадскага канцэрна Bombardier Aerospace былі набытыя два самалёты, якія здольныя перавозіць да 50 пасажыраў.