Беларускі рубель адчуе ўсё тое, што і расійскі?
Еўрарадыё паспрабавала даведацца ў эканамістаў, як паўплывае магчымая дэвальвацыя расійскага рубля на нашую краіну Загадчык аддзелам эканамічнай палітыкі выдавецкага дома «КоммерсантЪ» Дзмітрый Бутрын супакойвае. На яго думку, пакуль у Расіі адбываецца тэхнічная дэвальвацыя. Для насельніцтва і прадпрыемстваў яна небалючая.
Дзмітрый Бутрын: "З рублём адбылася тэхнічная дэвальвацыя, ці лепей проста паслабленне памерам 1%. Сур'ёзна мы гэта не расцэньваем. Але ж трэба звярнуць увагу на тое, што Цэнтрабанк заявіў, што ён не будзе падтрымліваць рубель на адным узроўні ў доўгатэрміновай перспектыве. Гэта значыць, што пры такіх коштах на нафту паслабленне рубля будзе працягвацца на працягу яшчэ некалькіх месяцаў і, магчыма, у межах 5% ад цяперашняга курсу. Ні насельніцтву, ні прадпрыемствам гэта не пагражае ў такіх маштабах, як пра гэта кажуць".
Беларускі эканаміст Сяргей Чалы гаворыць, што Расія разглядала магчымасць рэзкай дэвальвацыі, але вырашыла, што радыкальныя меры пакуль не патрэбныя:
Сяргей Чалы: "У мяне склалася адчуванне, што гэтае пастаяннае адкладванне паслання Мядзведзева адлюстроўвала барацьбу людзей, якія казалі, што трэба праводзіць рэзкую дэвальвацыю. Тым больш, што магчымасці былі, і здавалася, што Цэнтрабанк нават прымаў крокі, каб правесці рэзкую дэвальвацыю. Пакуль яны адкладалі, на сусветных рынках стала ілюзорна спакайней, і яны вырашылі, што радыкальныя меры не патрэбныя. Рашэнне наконт паступовай дэвальвацыі хутчэй за ўсё ўжо прынята".
Тэарэтычна пры рэзкай дэвальвацыі рубля прадпрыемствам можа пагражаць банкруцтва. Пры паступовай – паслабленне валюты адбываецца неадчувальна, але пры гэтым растрачваецца золатавалютны фонд. Паводле слоў Сяргея Чалага, нават чаканне дэвальвацыі цісне на валютны рынак.
Сяргей Чалы: У эканамістаў няма адназначнага меркавання наконт таго, як правільна дэвальвацыю праводзіць: ці то рабіць гэта паступова, ці то аднамамента. Напрыклад, можна аб’явіць загадзя, якімі тэмпамі, на працягу якога перыяду будзе адбывацца дэвальвацыя. І гэтыя чаканні дэвальвацыі яшчэ дадаткова будуць аказваць уціск на нацыянальную валюту.
Мінск зараз больш за ўсё цікавіць, як паўплывае дэвальвацыя расійскага рубля на сітуацыю ў Беларусі. Паводле слоў супрацоўніцы кафедры міжнародных бізнэс-стасункаў БДЭУ Наталлі Сухаравай, беларускі рубель адчуе ўсе тое, што і расійскі.
Наталля Сухарава: "Я думаю, што дэвальвацыя непазбежна. А дэвальвацыя ў Расіі значыць, што у нас таксама, хутчэй за ўсё, будзе тое ж самае. У нас звязаныя эканомікі, у Беларусі адкрытая эканоміка. У нас зніжаюцца экспартныя пазіцыі".
Эканаміст Сяргей Чалы заўважыў, што дэвальвацыя расійскага рубля “з’есць” вялікі кавалак золатавалютных рэзерваў Беларусі.
Сяргей Чалы: "Наш прэзідэнт казаў пра тое, што ледзьве не палова золатавалютных рэзерваў знаходзіцца ў рускіх рублях. Я вельмі сумняваюся, што гэта так. Мне здаецца, што гэта заяўленне было нечым кшталту індульгенцыі, якую прэзідэнт сам сабе выпісваў. На выпадак, калі нешта здарыцца ў Расіі, ён зможа сказаць, што гэта не мы, гэта Расія".
Аднак, паводле слоў эканаміста, палітычна дэвальвацыя у Беларусі немагчымая, бо тады будуць знішчаныя ўсе дасягненні ўладаў.
Сяргей Чалы: "Таму што з 1995 года на гэта пастаўлена большая частка рэпутацыі прэзідэнта. У 1995 ён заявіў пра тое, што ў нас стабілізавалася эканоміка і галоўным сведчаннем гэтага ёсць стаячы курс долара. І калі зараз гэтую падпорку ўбраць, гэта будзе моцным палітычным і ідэалагічным ударам".
Калі ж дэвальвацыя адбудзецца, больш за ўсіх, на думку эканамістаў, страціць сярэдні клас, які толькі з’явіўся у краіне.