Беларусаў Еўропа палохае геямі і імігрантамі?
Па культуры спажывання мы ўжо падобныя да еўрапейцаў, але ўсё ж далёкія ад еўрапейскіх каштоўнасцяў. Еўропа для нас ператварылася ў "траўмуючы аб'ект жадання". Мы не можам быць еўрапейцамі, і адначасова жадаем імі быць, лічыць гісторык, рэдактар часопіса "Новая Еўропа" Аляксей Братачкін.
Еўрарадыё: Што маецца на ўвазе пад “еўрапеізацыяй”. Гэта чыста палітычная пераарыентацыя нашай краіны на Захад, ці гэта нейкія змены ў галовах і свядомасці беларусаў, прыняцце намі нейкіх агульных каштоўнасцяў?
Аляксей Братачкін: Можна вылучыць некалькі вымярэнняў еўрапеізацыі. Першае вымярэнне – палітычнае, істытуцыянальнае, яно прадугледжвае палітычныя кантакты Беларусі з Еўрапейскім Саюзам і магчымае ўключэнне ў працэс еўрапейскай інтэграцыі. Так ці інакш, Беларусь, хай нават на ўзроўні дыскусій, уключана ў гэтую палітычную праблему – межы Еўрасаюза побач, таму ідэя еўрапеізацыі ў палітычным сэнсе захоўвае сваю значнасць.
Яшчэ адно вымярэнне – эканамічнае. Гаворка ідзе пра тое, каб уключацца ў гандаль з Еўрапейскім Саюзам. Калі будзе рэалізавана палітычнае вымярэнне, тое гэта прадугледжвае адпаведна і змену эканамічных параметраў, уключэнне ў эканамічную еўрапейскую прастору.
У гэтых двух вымярэннях праблема каштоўнасцяў таксама з'яўляецца важнай. Уключэнне ў працэсы еўраінтэграцыі на палітычным узроўні прадугледжвае згоду беларусаў з тым наборам каштоўнасцяў, які ёсць у Еўрапейскім Саюзе.
Ну, і трэцяе вымярэнне – “культурна-гістарычнае”, у ім улічваецца папярэдні гістарычны досвед. Паколькі мы геаграфічна знаходзімся на тэрыторыі Еўропы, то тут часта адбываліся агульныя палітычныя, эканамічныя і культурныя працэсы. Але ў кожнай з краін гэтыя працэсы мелі свае асаблівасці. Тое, што адбывалася ў гістарычным мінулым Беларусі ў нечым карэлюе з тым, што адбывалася на тэрыторыі той Еўропы, якую ў гады халоднай вайны называлі Заходняй.
Калі мы кажам пра еўрапеізацыю, то выбудоўваючы палітычныя і эканамічныя адносіны з Еўропай, мы павінны яшчэ думаць пра рэактуалізацыю гістарычнай і культурнай спадчыны, гэта значыць высветліць, што ў нашым гістарычным досведзе супадае з тым, што было ў Еўропе, але не для таго, каб проста змяніць ідэалогію – учора мы сябравалі з Расіяй, а сёння – з Еўропай… А для таго, каб бачыць поўную карціну “месца Беларусі ў Еўропе”. Гэта адна з патэнцыйных магчымасцяў, і яе трэба абмяркоўваць.
Якія існуюць праблемы еўрапеізацыі Беларусі? Напрыклад, адной з праблем можна назваць “мутацыю” каштоўнасцяў… Бо ў нас таксама ёсць усе гэтыя еўрапейскія каштоўнасці – свабода, правы чалавека, дэмакратыя і г.д… Але праблема ў тым, ці значаць яны тое ж самае для нас, што і для Еўропы? Можа быць, словы аднолькавыя, але мы пад імі разумеем штосьці сваё, а еўрапейцы – сваё…
Насамрэч, гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. Культурны фактар з'яўляецца, з майго пункту гледжання, адным з самых важных фактараў, якія могуць вызначыць далейшую будучыню Беларусі. Калі распадаўся Савецкі Саюз, усе спадзяваліся на тое, што ўсё імгненна зменіцца, і мы пачнём жыць у іншым свеце, але нейкія ўстойлівыя каштоўнасныя ўстаноўкі перашкаджалі хуткім зменам. І мы апынуліся не зусім там, дзе разлічвалі апынуцца.
Таму праблема каштоўнасцяў з'яўляецца цяпер адной з ключавых. Нельга сказаць, што ёсць нейкая згода у плане каштоўнасцяў у беларускім грамадстве. Нейкая частка беларусаў арыентуецца на савецкую ідэнтычнасць, памятае той лад жыцця, які калісьці быў. Нейкая частка грамадства разумее, што такое правы чалавека і дэмакратыя менавіта ў еўрапейскім вымярэнні.
Ну, і ўсё яшчэ залежыць, вядома, ад улады, якая, у прынцыпе, таксама мае нейкае сваё ўяўленне пра тое, што такое еўрапейскія каштоўнасці. Галоўным чынам, калі прадстаўнікі ўлады кажуць пра еўрапейскія каштоўнасці, яны хутчэй звяртаюць увагу на прагматычны складнік – кажуць пра тое, што ў Беларусі дасягнутыя нейкія стандарты матэрыяльнага дабрабыту, і праз нейкі час у нас будзе не горш, чым там... Пры гэтым ігнаруецца іншы складнік гэтых каштоўнасцяў, які тычыцца таго, што такое чалавечая годнасць, што такое дэмакратыя і г.д.
Многія беларусы ў тым, напрыклад, як яны нешта спажываюць, ужо падобныя да еўрапейцаў. Працэс ідзе – беларусы купляюць нейкія ўсім вядомыя брэнды, але пры гэтым яшчэ важна, каб усё гэта не скончылася толькі спажываннем брэндаў, а каб гаворка ішла пра больш глыбокія падставы палітычныя і іншыя…
Тэрытарыяльна мы належым да Еўропы. Але ці адпавядаюць еўрапейскія каштоўнасці нашым патрэбам? Ці сапраўды яны для нас каштоўныя? Вялікая частка беларускага грамадства – даволі кансерватыўная… Можа для нас штосьці іншае з'яўляецца каштоўнасцю?
Многія беларусы, якія тут жывуць, не зусім уяўляюць тое, што адбываецца ў Еўропе. Многія проста не ездзілі, візавая праблема – сур'ёзная перашкода. Адсутнасць інфармаванасці пра тое, што адбываецца ў Еўропе, перашкаджае правільна аналізаваць тое, што адбываецца тут. Часта самі еўрапейцы пішуць крытычныя артыкулы пра сябе, аналізуюць тое, што там адбываецца. І мы звяртем увагу на гэту крытыку, і лічым, што мабыць у іх таксама дрэнна.
Якія еўрапейскія праблемы палохаюць беларусаў?
Праблема іміграцыі, дапусцім. У Еўропе павялічваецца колькасць імігрантаў, і цяпер ідзе складаны працэс дасягнення згоды паміж прадстаўнікамі розных культур. Наша грамадства лічыцца талерантным, але насамрэч мы проста не сутыкаліся з такой культурнай разнастайнасцю, з якой сутыкнулася Еўропа.
Другі аспект – гэта стаўленне да сэксуальных меншасцяў. Кансерватызм грамадства як раз адчуваецца менавіта ў такіх пытаннях. У Еўропе як раз спрабуюць знайсці кампраміс паміж нейкімі звычайнымі, якія склаліся за многія гады, нормамі і адначасова тым, што адбываецца цяпер.
Плюс, стаўленне да таго, што адбываецца ў Еўропе (станаўленне дэмакратычных інстытутаў, развіццё эканомікі і г.д.) адлюстроўвае ўзровень развіцця беларускага грамадства. Беларускае грамадства хоць і судзіць пра тое, што адбываецца ў Еўропе, але судзіць пра гэта сыходзячы са свайго ўзроўню развіцця – наша эканоміка не такая паспяховая, як у шэрагу краін Еўропы, ёсць пэўныя праблемы з дэмакратычнымі інстытутамі…
Гэта значыць, мы не можам ацаніць тое, што адбываецца ў Еўропе, таму што ў нас іншы ўзровень развіцця?
Ацаніць та мы можам, але гэта розніца ў развіцці дазваляе маніпуляваць ацэнкамі, гэта значыць, не ведаючы, што там адбываецца насамрэч, не адчуваючы таго, што адчуваюць еўрапейцы, не разумеючы гэтай сітуацыі, мы наогул часта адмаўляемся пра гэта думаць, лічым, што нам наогул усё гэта не падыходзіць і г.д. Гэта значыць, разважаем хутчэй як людзі, якія жадаюць апынуцца ў нейкай будучыні, але разумеюць, што шлях туды будзе такі складаны, што лепш, напэўна, не спрабаваць.
Паводле нядаўніх даследаванняў лабараторыі НОВАК, чыстых еўрапейцаў у культурным плане ў нас усяго каля 16% (гэта людзі талерантныя цалкам ва ўсіх пытаннях – расавых, пытаннях сэксуальнасці і г.д.) Пра што кажуць гэтыя 16%? Мы яшчэ далёка ад еўрапейскасці?
Сацыялагічныя даследаванні можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. Многа гэта ці мала – 16%? Улічваючы адсутнасць кантактаў з Еўропай, якая ў нас доўгі час захоўваецца (беларускае грамадства досыць закрытае ў адносінах з Еўропай), тое гэта даволі высокі адсотак, на мой погляд. Нягледзячы на ўсе перашкоды, адсутнасць інфармацыі, яшчэ штосьці – нейкая частка грамадства ўжо мае выразную карціну, уяўленне пра тое, што адбываецца ў Еўропе, і жадае там знаходзіцца. Я лічу, што гэта нядрэнна.
У сацыяльнай псіхалогіі ёсць такая з'ява, што меншасць, якая мае выразную пазіцыю, часта можа змяніць і пазіцыю большасці. Таму ў гэтым сэнсе я не з'яўляюся песімістам.
Адначасова 16% - гэта і маленькая сума, улічваючы становішча нашай краіны і магчымасці, якія маглі б быць выкарыстаныя. Гэта і акадэмічныя праграмы для моладзі, і ўключэнне Беларусі ў еўрапейскі рынак працы, і яшчэ шэраг магчымасцяў, якія не цалкам выкарыстоўваюцца ў Беларусі. Таму такая лічба можа, вядома, выклікаць асцярогу.
З іншага боку, хто ўваходзіць у гэтыя 16%? Я думаю, што гэта людзі, якія займаюць пэўнае становішча ў грамадстве, больш адкрытыя… Тыя людзі, якія ў нейкай меры могуць на штосьці ўплываць. Я думаю, што прыхільнікаў еўрапеізацыі шмат сярод беларускіх інтэлектуалаў.
Ёсць праблема, што многія беларусы ацэньваюць негатыўна еўрапеізацыю, ці не думаюць пра яе, таму што не разумеюць, што яна можа ім даць – наколькі будуць сацыяльна абароненыя нейкія групы насельніцтва, калі пачнуцца эканамічныя рэформы… Па сучаснасці, у палітычным сэнсе, ніхто гэтым пытаннем не займаўся ўвогуле. Ніхто не аналізаваў тое, што адбудзецца з Беларуссю ў выніку ўключэння ў працэсы еўраінтэграцыі, на палітычным, эканамічным узроўнях.
Вяртаючыся да пытання пра стаўленне да сэксуальных меншасцяў. Тое, што ў нас не так даўно разагналі гей-парад, ці кажа гэта пра тое, што мы – не еўрапейская краіна?
Тыя падзеі могуць насамрэч пра многае распавесці. Напрыклад, пра тое, што ў краіне наогул кепска артыкулявана праблема меншасцяў. І гаворка ідзе не толькі пра гомасэксуальнасць. Калі ў беларускім грамадстве ёсць нейкія групы людзей, якія маюць пэўную сацыяльную зацікаўленасць, то гэтую зацікаўленасць цяжка выяўляць у публічнай прасторы…
Беларускае грамадства станавіцца больш складаным. Кожная група, якая жыве ў гэтым грамадстве, мае патрэбу ў тым, каб выказаць нейкія свае інтарэсы… Таму разгон гей-параду паказвае не толькі кансерватызм пэўнай часткі грамадства. У Беларусі часта праз абмеркаванне нейкай падзеі праяўляецца мноства праблем. Гэта зноў жа звязана з адсутнасцю публічнай прасторы, дзе гэтыя праблемы маглі б свабодна абмяркоўвацца.
Таму сама праблема гей-параду атрымала нейкую ўніверсальную нагрузку. Некаторы час таму пра гей-парад наогул не магло быць і гаворкі. Гэта значыць у Беларусі адбываюцца глыбінныя, сацыяльныя змены ў тым, як жывуць людзі, як яны жадаюць сябе выражаць. Гэтыя змены тычацца ўсіх сацыяльных груп, але гэта вельмі павольныя змены, і часам іх вельмі цяжка ўлавіць. Пра іх можна даведацца толькі па нейкіх кропкавых акцыях, якія раптам адбываюцца і раптам становіцца зразумела, што ў грамадстве здарылася штосьці складанае. Напрыклад, ёсць людзі, якія маюць сэксуальнасць, якая адрозніваецца ад той, якую прынята лічыць звычайнай у межах беларускага грамадства…
У які гістарычны перыяд беларусы былі больш за ўсё еўрапейцамі? І наколькі моцна еўрапейскія каштоўнасці былі адсунуты на другі план савецкім перыядам?
Што тычыцца савецкага перыяду… Англійскі гісторык Эрык Хобсбаўм у сваёй кніжцы "Эпоха крайнасцяў", дзе апісвае ХХ стагоддзе, кажа вельмі цікавую рэч – і Савецкі Саюз, і Захад заўсёды глядзелі адзін на аднаго. І тое, што адбывалася ў гэтых краінах, заўсёды было пэўнай рэакцыяй адзін на аднаго. Тое, што спрабавалі рабіць у Савецкім Саюзе, нейкім чынам было рэакцыяй на тое, што адбываецца ў Еўропе.
Напрыклад, у заходняй Еўропе ў 1950-60 гг. вельмі хутка развівалася тое, што мы назаваем цяпер "грамадствам спажывання"… І варта ўзгадаць знакаміты лозунг Мікіты Хрушчова пра тое, што да 1980-га году савецкае грамадства будзе жыць пры камунізме – гэта было такое абяцанне пэўнага ўзроўню спажывання. Шмат у чым паўсядзённае жыццё і патрэбы людзей нават у савецкі перыяд супадалі з патрэбамі людзей, якія жылі за межамі сацыялістычнага лагера.
Варта нават, напэўна, казаць не пра тое, калі мы былі найболеш блізкія да Еўропы, а варта казаць пра той перыяд, калі не было штучных перашкод для таго, каб успрымаць еўрапейскі досвед, прапанаваць свой досвед, і такім чынам развівацца… У гэтым сэнсе савецкі перыяд сапраўды быў перыядам, калі ўсё ж ўсталёўваліся штучныя перашкоды для таго, каб тое, што адбывалася ў іншых краінах, і ў Еўропе, станавілася даступным для абмеркавання тут.
А цяпер гэтыя штучныя бар'еры засталіся?
У нейкай ступені гэтыя бар'еры, вядома, засталіся. Па-першае, нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз распаўся ў 1991-м годзе, істытуцыянальныя асновы савецкай сістэмы шмат у чым яшчэ існуюць. Знікненне фармальных межаў яшчэ не кажа пра тое, што зніклі ўстаноўкі ў паводзінах ці каштоўнасці, якія былі распаўсюджаныя ў СССР.
У СССР культура шмат у чым была арыентавана на вобраз ворага. І вядома, цяпер у Беларусі пошук ворагаў у нейкай ступені працягваецца, можа быць не так інтэнсіўна, як гэта адбывалася ў савецкую эпоху, але ўсё адно ў якасці гэтага ворага часам называюць Еўропу. Зараз гэта не такі вораг, які нам літаральна пагражае і можа нас захапіць. Вораг цяпер іншы… Тое, што адбываецца ў Еўропе, аказваецца, можа здарыцца і ў нас – а раптам гэта прынясе з сабой нешта кепскае і жудаснае?
З аднаго боку, нам вельмі туды хочацца, але з іншага – страшна…
Альміра Ўсманава, разглядаючы праблему еўрапеізацыі, казала, што Еўропа для многіх тут ператварылася ў траўміруючы аб'ект жадання. Мы не можам быць еўрапейцамі так, як мы лічым. І адначасова жадаем імі быць. Нам нічога не застаецца, як што-небудзь зрабіць з гэтым аб'ектам – прысвоіць яго, зламаць і г.д. Неяк выказаць сваё амбівалентнае стаўленне да таго, што адбываецца ў Еўропе.
Таму я думаю, што гэтая крытыка Еўропы часта звязана яшчэ з тым, што адначасова гэта спроба пазбавіцца ад адчування таго, што ў нас таксама могуць быць нейкія праблемы… Жаданне не думаць пра гэтыя праблемы прымушае людзей думаць пра праблемы ў Еўропе.
Што ў беларусах ёсць еўрапейскага, што мы, магчыма, не ўспрымаем як еўрапейскае? Нейкія свае спрадвечна беларускія якасці, якія як раз супадаюць з еўрапейскімі?
Вядома, такія каштоўнасці ёсць, хоць бы таму, што ўсе народы ў аднолькавай ступені людзі. І тыя, хто жыве ў Еўропе, і тыя, хто жыве ў Беларусі, з'яўляючыся звычайнымі людзьмі, будуюць сваё звычайнае паўсядзённае жыццё ў адпаведнасці з нейкімі каштоўнасцямі і ўстаноўкамі, якія не супярэчаць адні адным – усе жадаюць шчасця, дабрабыту, усе кажуць пра сямейныя каштоўнасці… На сямейным узроўні, я думаю, што беларусы часам з'яўляюцца еўрапейцамі, нават часта не разумеючы гэтага. То, як яны сябе паводзяць, купляючы штосьці ў краме ці яшчэ штосьці – цалкам збліжае нас з паводзінамі многіх людзей, якія жывуць у Еўропе.
Але калі казаць пра іншы ўзровень – іншае вымярэнне каштоўнасцяў, пра тое, што ў Еўропе аформілася ў выглядзе дэмакратычных інстытутаў, то, вядома, тут яшчэ пройдзе нейкі час, каб і гэта частка каштоўнасцяў была ўсвядомленая, як неабходная.
Што рабіць, каб наблізіцца да еўрапейскасці?
Першым чынам, неабходна наяўнасць палітычнай сілы, якая б зрабіла еўрапеізацыю сапраўднай мэтай. Калі з'явіцца такая палітычная сіла, гэта надасць дынаміку стаўленню беларусаў да таго, што адбываецца ў краіне, зменіць пазіцыі людзей. І тады мы ўбачым больш-менш рэальную карціну таго, што адбываецца, базуючыся ўжо не толькі на адцягненым сацыялагічным апытанні, але і на зусім відавочных інтарэсах людзей.
З іншага боку, досыць проста быць еўрапейцам – жыць, арыентуючыся на тыя каштоўнасці, якія лічыш важнымі. І ў гэтым сэнсе ўстаноўка "мы не патрэбныя Еўропе" - няправільная, таму што трэба жыць, не чакаючы, што хтосьці намі спачатку зацікавіцца, у прыватнасці Еўрапейскі Саюз, а спрабаваць усё ж думаць пра будучыню і пра тое, што наша жыццё павінна змяняцца нягледзячы ні на што. І ў гэтым сэнсе еўрапейскі досвед можа нам дапамагчы яго змяніць.