Беларусь, Украіна і Польшча створаць трансгранічны заказнік
Кабінет Міністраў Украіны ўхваліў праект пагаднення паміж урадамі Украіны, Польшчы і Беларусі аб стварэнні трансгранічнага біясфернага заказніка "Заходняе Палессе". Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе ўкраінскага ўраду, такім чынам украінскі бок стварыў прававыя асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва на захадзе рэгіёну Палесся ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Ва ўкраінскім урадзе лічаць, што стварэнне заказніку з міжнародным статусам будзе спрыяць захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Гэта дапаможа ладзіць навуковыя даследаванні і рэалізаваць праграмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. Асабліва гэта тычыцца сферы водна-балотных угоддзяў, якія адчувальныя да глабальнага пацяплення.