Беларусь набудзе ў Кітая абсталяванне для Мінскай ЦЭЦ-5 за 260 млн. еўра

Беларусь заключыла кантракт на 260 мільёнаў еўра з кітайскай кампаніяй на пастаўку парагазавай устаноўкі магутнасцю 400 Мвт, якая будзе ўсталяваная на Мінскай ЦЭЦ-5.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, інфармуе “Інтэрфакс”. Паводле яго слоў, пастаўшчык быў абраны па выніках тэндэру.