БАТЭ разграміў брэсцкае "Дынама", а "Мінск" — "Віцебск"
У нядзелю прайшлі пяць матчаў 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ ў Брэсце разграміў мясцовае "Дынама" — 4:1. У гасцей два мячы на рахунку Скавыша, адзін забіў Радзівонаў і адзін з пенальці правёў Брэсан. Гаспадары здолелі вызначыцца толькі на 86-й хвіліне, калі гол прэстыжу забіў Кібук.
"Мінск" разграміў "Віцебск" з лікам 5:1. Бабруйская "Белшына" перамагла магілёўскі "Дняпро" — 2:1. Гродзенскі "Нёман" на сваім полі прайграў "Партызану" — 0:1. "Шахцёр" і "Нафтан" згулялі ўнічыю 0:0.
Жодзінскае "Тарпеда" і мінскае "Дынама" правядуць свой матч у панядзелак.
У БАТЭ цяпер 48 ачкоў і матч у запасе, у "Мінска" 45 ачкоў.
Матчы наступнага, 23-га тура, пройдуць 28-29 жніўня.