Аварыя ў Брэсце, слуп прыроднага газу падняўся да ўзроўню 3-га паверху

Вулічны газаправод быў пашкоджаны эскаватарам у Брэсце падчас рэканструкцыі адной з гарадскіх магістраляў. Здарэнне адбылося на бульвары Касманаўтаў.  Нягледзячы на тое, што аварыйная служба была на месцы праз лічаныя хвіліны, слуп прыроднага газу паспеў падняцца да ўзроўню 3-га паверху.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, да цяперашняга часу выкід газу на ўчастку лакалізаваны, вядзецца аднаўленне газаправода. Спецыялісты называюць прычынай аварыі грубае парушэнне будаўнічай арганізацыяй правілаў правядзення земляных работ.