АСВОД заклікае беларускіх нудыстаў падумаць пра культуру

Беларускія нудысты павінны падумаць пра культуру паводзінаў у часе адпачынку на прыродзе. Такую заяву зрабіў сёння старшыня АСВОД Анатоль Голуб. У прыватнасці ён сцвярджае, што не супраць такога кірунку адпачынку, паведамляе БелаПАН. Але ж калі на Мінскім моры падлеткі і дарослыя гуляюць у футбол цалкам аголенымі, гэта нейкая дзіўная з’ява, лічыць спадар Голуб. І гэта не спрыяе павышэнню культуры. Са словаў старшыні Таварыства ратавання на водах, варта раздзяляць нудысцкія пляжы на мужчынскую і жаночую зоны. Гэта еўрапейская практыка і яна ўмацоўвае культуру паводзінаў на водах.