Андрэй Міхневіч выйграў бронзу ў штурханні ядра, да срэбра не хапіла 4 см
Беларускі штурхач ядра Андрэй Міхневіч заваяваў бронзавы медаль з вынікам 21 метр 5 сантыметраў.
Да срэбра, якое выйграў амерыканец Крысціян Кантвел, яму не хапіла 4 сантыметры. Перамогу святкаваў паляк Томаш Маеўскі, які штурхнуў снарад на 21 метр 51 сантыметр.
Яшчэ двое беларусаў, якія ўдзельнічалі ў фінале, Павел Лыжын і Юрый Бялоў занялі 5-е і 10-е месцы адпаведна. Цяпер, у скарбонцы беларускай зборнай 3 бронзавыя і адзін срэбны медалі.