Анатоль Лябедзька пераабраны старшынёй Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Старшынёй Аб'яднанай грамадзянскай партыі пераабраны Анатоль Лябедзька. Такое рашэнне прыняў паводле вынікаў тайнага галасавання XI з'езд партыі, што праходзіць 20 красавіка ў Мінску.
Канкурэнцыю Лябедзьку склаў старшыня Лельчыцкай гарадской арганізацыі партыі Мікалай Гаўрыленка. Паводле звестак падліковай камісіі, за кандыдатуру Лябедзькі прагаласавалі 127 дэлегатаў, 22 — аддалі галасы Гаўрыленку.

Лябедзька ўзначальвае АГП з 2000 года. На гэтай пасадзе ён змяніў былога кіраўніка Нацыянальнага банка Станіслава Багданкевіча, які ўзначальваў партыю з моманту яе стварэння — 1 кастрычніка 1995 года.

АГП была створана, нагадаем, шляхам зліцця дзвюх партый — Грамадзянскай і Аб'яднанай дэмакратычнай.

БелаПАН