Аляксей Янукевіч зняўся з выбараў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у панядзелак 22 верасня зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Палітык быў зарэгістраваны ў Аўтазаводзкай акрузе Мінска.
Янукевіч патлумачыў рашэнне тым, што выбары не могуць адбыцца адкрыта і дэмакратычна. Паводле ягоных словаў, сітуацыя, калі новы склад палаты можа быць прызнаны еўрапейскімі краінамі, вельмі небяспечная ў доўгатэрміновай перспектыве.

nn.by