Аляксандр Глеб пашкодзіў нагу і можа не выйсці на гульню з Галандыяй
Капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб у аўторак на трэніроўцы атрымаў траўму. Яго ўдзел у сённяшняй гульні са зборнай Галандыі застаецца пад пытаннем. Еўрарадыё пагаварыла на гэтую тэму з прэс-сакратаром Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Новышам.
С. Новыш: “Усё будзе вырашацца ў апошні момант. Учора падчас трэніроўкі Аляксандр атрымаў траўму, кульгаючы, пакінуў датэрмінова трэніроўку, у суправаджэнні лекара нацыянальнай каманды Валерыя Іванавіча Калеснікава.
Пасля гэтага я пагаварыў з Валерыем Іванавічам і ён сказаў, што ўсё будзе вызначацца сёння. Калі пухліна спадзе, яны будуць глядзець. Можа быць там проста нязначнае пашкоджанне было, а можа што і сур’ёзнае. Пакуль у каманды няма адназначнага адказу, ці будзе Саша сёння гуляць”.
Нагадаем, адборачны матч чэмпіянату Еўропы са зборнай Галандыі пройдзе сёння на мінскім стадыёне “Дынама”, пачатак у 19 гадзін.
Фота - Photo.ByMedia.net