Алена Навагродская пакуль найлепшая ў кіданні молата на юнацкай Алімпіядзе

Беларуска Алена Навагродская заняла 1-е месца ў кваліфікацыйных спаборніцтвах па кіданні молата на Першых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія праходзяць у Сінгапуры, паведамляе БЕЛТА. 17-гадовая спартсменка з Гродна ў сваёй найлепшай спробе кінула снарад на 59,39 м. Гэта яе асабісты рэкорд. Яе галоўная саперніца Алексія Сядых з Францыі кінула молат на 59,02 м. Фінальныя спаборніцтвы пройдуць 23 жніўня.