16:42 Бранскія памежнікі знайшлі кантрабандных папугаяў
У Бранскай вобласці
расійскія памежнікі затрымалі 300 папугаяў. Кантрабандысты спрабавалі іх увезці
ў Расію з Украіны. Памежнікі даставілі папугаяў у службовае памяшканне і
накармілі. Паводле інфармацыі «Эха Москвы», рэдкіх і дарагіх птушак везлі ў шасці маленькіх і адной
вялікай клетцы на павозцы. Бліжэйшым часам ветэрынары вырашаць іх лёс.