15:15 Бабруйскія святары змагаюцца з сурагатам

Міліцэйскае ведамства Бабруйску арганізавала прафілактычную сустрэчу для гаспадароў "спіртавых кропак", запрасіўшы на яе праваслаўнага святара. Вычарпаўшы юрыдычна-прававыя магчымасці змагання з нелегальнымі распаўсюднікамі алкаголю, міліцыянты перайшлі на духоўны ўзровень: яны паспрабавалі пераканаць прысутных, што зробленае людзям зло абавязкова вернецца.

Айцец Алексій, прыгадаўшы запаве
т "Не забі", звярнуўся да юрыдычных тэрмінаў. Ён прыраўняў гандаль сурагатам да пазапраўнага гандлю зброяй і прапанаваў здаць яго добраахвотна.

Па афіцыйнай статыстыцы, летась ад атручэння сурагатамі алкаголю памерла 50 жыхароў горада, з іх 7 жанчын. Канфіскаваны былі 74 тоны спірту, у дачыненні да гандляроў сурагатам складзена 412 адміністрацыйных пратаколаў, паведамляе інтэрнет-выданне “Бюлетэнь
-онлайн”.