14:18 Маскоўскую птушку ў Беларусі забаранілі
Беларусь увяла
забарону на ўвоз мяса птушкі і жывой птушкі з Маскоўскай вобласці Расіі.
Раней
такая забарона была ўведзеная на ўвоз гэтай прадукцыі з Краснадарскага края.
Прычынай такога рашэння сталі зафіксаваныя выпадкі птушынага грыпу ў
Падмаскоўі. У бліжэйшы час нашая краіна мае намер закупіць каля 1 мільёна доз
вакцыны для таго, каб давакцыянаваць пагалоўе птушак.
Тым не менш, Расія перадасць
Беларусі абсталяванне для дыягностыкі птушынага грыпу на агульную суму 1,5
мільёна
долараў. Яго атрымаюць чатыры цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ў нашай краіне.
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Міхаіл Рымша пакуль адмаўляецца паведаміць пра тое, што гэта за абсталяванне і ў якія гарады, акрамя сталіцы, яно патрапіць, інфармуе «Інтэрфакс».