11:59 У дзіцячым садку на Кобрыншчыне знайшлі стрэльбу

Незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу канфіскавалі ў адным з дзіцячых садкоў Кобрынскага раёну Брэсцкай вобласці.  Участковы інспектар знайшоў зброю ў падсобцы ясляў-сада пасёлка Арэшаўскі. Высветлілася, што яе там захоўвала 43-гадовая загадчыца гаспадаркі гэтай установы.

Паводле словаў жанчыны, стрэльба належала яе памерламу мужу. У дзіцячы садок яна прынесла яе пасля таго, як даведалася, што міліцыянты праводзяць праверку зброі ў мясцовых паляўнічых.