Пацярпелых ад буры населеных пунктаў стала яшчэ болей

Шквалісты вецер, парывы якога сягалі 28 метраў на секунду, згодна з аператыўнымі  звесткамі на 18.00, пакінуў без электрычнасці 869 населеных пунктаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У 522 з іх электразабеспячэнне аднавілі. Сёння ад стыхіі пацярпелі 108 населеных пунктаў у 32 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Пашкоджаныя дахі 157 жылых дамоў. Наконт пацярпелых і ахвяраў сярод людзей інфармацыі няма.