Фанеру і запалкі з Бабруйска прададуць на біржы
Беларуская ўніверсальная таварная біржа 6 сакавіка пачне гандаль экспартнымі фанерай, запалкамі і ДСП. Чакаецца, што прадукцыю пададуць вытворцы з Бабруйска, Гомеля, Барысава і іншых беларускіх гарадоў.
Біржавы гандаль вырабамі з драўніны адбудзецца ў секцыі "Лесапрадукцыя". Падчас першага гандлю будуць выстаўленыя на продаж амаль 500 кубаметраў фанеры, 231 кубаметр ДСП і 98 тысяч скрынь запалак. Беларуская ўніверсальная таварная біржа зарэгістравана ў траўні 2004 года. Першы гандаль адбыўся ў чэрвені 2005 года.
Цяпер гандаль праводзяцца па трох секцыях: металапрадукцыя, сельгаспрадукцыя і лесапрадукцыя.
Паведамляе БЕЛТА.